Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Аб клініцы

У адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця УАЗ «2-я ГДКБ», зацверджанай МАЗ РБ, у снежні 2004г. была ўведзена ў строй новая бальніца, аснашчаная сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем.

Клініка з'яўляецца установай 4 узроўню аказання медыцынскай дапамогі, бальніцай інтэнсіўнага лячэння. У 3-х рэспубліканскіх цэнтрах атрымліваюць лячэнне пацыенты з усёй Рэспублікі Беларусь..

Асноўныя напрамкі лячэбна-дыягнастычнай дзейнасці ўстановы:

Аказанне своечасовай высокакваліфікаванай спецыялізаванай лячэбна-дыягнастычнай уралагічнай (хірургічнай), нефралагічнай, кардыялагічнай, эндакрыналагічнай дапамогі стацыянарным хворым згодна з Дзяржаўнымі стандартамі абследавання і лячэння.

У бальніцы сканцэнтравана новае высокатэхналагічнае абсталяванне, што дазваляе праводзіць абследаванне і лячэнне дзяцей з цяжкай нырачнай паталогіяй, эндакрыннымі і кардыялагічнымі захворваннямі з выкарыстаннем сучасных медыцынскіх тэхналогій.

Ва ўстанове створаны ўсе ўмовы для наведвання і лячэння дзяцей-інвалідаў з улікам іх асаблівых патрэбнасцяў.

Вышэйшы орган аховы здароўя

НайменнеМесца знаходжанняРэжым працы
Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мінск вул.Маякоўскага, д.22, корп.2 Панядзелак - чацвер 8.45 - 18.00 Пятніца 8.45 - 16.45

Медыцынская дзейнасць, якая ажыццяўляецца УАЗ «2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца»:

  • анестэзіялогія і рэаніматалогія
  • біяхімічныя метады даследавання
  • вакцынацыя
  • гематалагічная лабараторная дыягностыка
  • гінекалогія
  • кардыялогія
  • масаж
  • мікрабіялагічная лабараторная дыягностыка
  • неўралогія
  • нефралогія
  • агульнаклінічныя (неінвазіўныя) метады даследавання
  • паразіталагічная лабараторная дыягностыка
  • педыятрыя
  • псіхатэрапія
  • радыенуклідная дыягностыка 
  • рэнтгеналагічная дыягностыка
  • стаматалогія тэрапеўтычная
  • трансплантацыя органаў
  • ультрагукавая дыягностыка
  • уралогія
  • фізіятэрапія
  • функцыянальная дыягностыка
  • экстракарпаральныя метады лячэння, у тым ліку гемасорбцыя, дыяліз (востры і хранічны гемадыяліз), плазмаферэз
  • эндакрыналогія
  • эндаскапічная дыягностыка

Усе віды ліцэнзаваных работ і паслуг выконваюцца таксама і на платнай аснове.

В области использования лечебно-диагностического оборудования:

  • Ультрагукавая дыягностыка,
  • Маніторынг АЦ
  • Холтэраўскае манітарыраванне ЭКГ,
  • Рэнтгеналагічнае даследаванне мачавой сістэмы (экскрэторная ураграфія, цыстаграфія), страўнікава-кішачнага тракту (ірыгаскапія),
  • Эндаскапічныя даследаванні (калонаскапія, эзафагагастрафібраскапія з біяпсіяй),
  • Нефрабіяпсія,
  • Эндаскапічныя даследаванні ва ўралогіі, літатрыпсія, дыялізатэрапія.
  • Урадынамічныя даследаванні.

На базе УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" функцыянуе 3 Рэспубліканскіх цэнтра: 

База клінікі актыўна выкарыстоўваецца для амбулаторных пацыентаў, якія могуць атрымаць кансультацыю і прайсці абследаванне ў:

У лячэбна-дыягнастычным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя сучасныя методыкі:

  • у ўралагічным аддзяленні праводзіцца абследаванне і кансерватыўнае лячэнне ўралагічных захворванняў, выконваюцца складаныя рэканструктыўныя і пластычныя аперацыі, эндаскапічныя малаінвазіўныя аперацыі, дыстанцыйная літатрыпсію.
  • у аддзяленні рэанімацыі праводзяцца нізкапаточныя методыкі экстракарпаральнага ачышчэння крыві на апаратах "Мультыфільтрат" і "Прызма", лячэнне дзяцей з вострай нырачнай недастатковасцю метадам перытанеальнага дыялізу.
  • у аддзяленні гемадыялізу атрымліваюць лячэнне пацыенты (як дзеці, так і дарослыя) з тэрмінальнай стадыяй хранічнай нырачнай недастатковасці і пацыенты з вострай нырачнай недастатковасцю на сучасных апаратах "Штучная нырка", "Фрэзеніус 4008B", "Фрэзеніус 4008S".
  • у аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі праводзіцца сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску і холтэраўскае манітарыраванне электракардыяграмы, РЭХА КГ на апараце высокага класа.
  • ў бальніцы функцыянуе блок перытанеальнага дыялізу, ажыццяўляецца нагляданне за хворымі, якія знаходзяцца на хранічным перытанеальным дыялізе, выкарыстоўваецца аўтаматычны перытанеальны дыяліз.
  • ў бальніцы функцыянуе аддзяленне гіпербарычнай аксігенацыі, якое дазваляе праводзіць лячэнне гіпаксічных станаў.
  • у фізіятэрапеўтычным аддзяленні праводзіцца электрасвятлолячэнне, бальнеятэрапія, гідратэрапія, масаж, лазератэрапія, інгаляцыі, лячэбная фізкультура, гідракінэзатэрапія, іголкатэрапія.
  • у аддзяленні радыенукліднай дыягностыкі праводзіцца статычная і дынамічная нефрасцынцыграфія, статычная і дынамічная гепатасцынцыграфія, астэасцынцыграфія, сцынцыграфія шчытападобнай залозы

УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" патрыманы дазвол на права правядзення клінічных выпрабаванняў лекавых сродкаў II-IV фазы..

На базе эндакрыналагічнага аддзялення ў цяперашні час праводзяцца мультыцэнтравыя клінічныя выпрабаванні лекавых сродкаў.

Адказная па установе за арганізацыю і правядзенне клінічных выпрабаванняў, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Бягун А.М. тэл +375-17-290-81-57 , e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Адказныя ў аддзяленнях за правядзенне клiнiчных выпрабаванняў:

Загадчыца эндакрыналагічнага аддзялення Кізевіч Н.М. т: +375-17-290-81-3-61 e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Загадчык уралагічным аддзяленнем Дуброў В.І. т: +375-17-290-81-17 , e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.