Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Аддзяленне дыялізу і экстракарпаральнай дэтаксікацыі

Аддзяленне дыялізу і экстракарпаральнай дэтаксікацыі функцыянуе з 15 мая 1997 года, разлічана на 6 дыялізных месцаў у змену і ўваходзіць у склад Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нефралогіі і замяшчальнай нырачнай тэрапіі.

Загадчык аддзялення

Дударэвіч Аліна Мікалаеўна,,

урач-нефролаг вышэйшай катэгорыі,., стаж працы 25 гадоў.

Супрацоўнікі аддзялення дыялізу і экстракарпаральнай дэтаксікацыі праводзяць замяшчальную нырачную тэрапію дзецям з хранічнай і вострай нырачнай недастатковасцю з усёй рэспубліцы, а таксама дарослым пацыентам г.Мінска, пакутуючым тэрмінальнай стадыяй нырачнай недастатковасці.

У аддзяленні ажыццяўляецца лячэнне замежных грамадзян на платнай аснове.

Аддзяленне аснашчана сучаснымі апаратамі «Штучная нырка» сярэдняга і высокага класа фірмы «Фрэзеніус» 4008 В і 5008S, якія дазваляюць праводзіць камбінаванне натрыевых і ультрафільтрацыйных профіляў, ізаляваную ультрафільтрацыю, гемадыяфільтрацыю ONLINE, што паляпшае перанасімасць сеансаў дыялізу і якасць жыцця пацыентаў.

диал

Для вызначэння ступені гіпергідратацыі выкарыстоўваецца манітор складу цела ВСМ, які дае магчымасць узнаўляць дакладную ацэнку вадкаснага статусу ў канкрэтнага пацыента з хранічнай хваробай нырак.

Высокакваліфікаваны медыцынскі персанал забяспечвае індывідуальны падыход да лячэння кожнага пацыента.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчык аддзялення: +375-17-290-81-66 ,

ардынатарская: +375-17-290-81-67