Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Амбулаторнае аддзяленне дзіцячага эндакрыналагічнага цэнтра

Гарадское дзіцячае амбулаторнае эндакрыналагічнае аддзяленне ўзначальвае Кіслая Алена Іванаўна урач-эндакрынолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі аддзялення аказваюць кансультатыўную дапамогу дзіцячаму насельніцтву г. Мiнска i ажыццяўляюць дыспансэрнае назіранне хворых з эндакрыннымі захворваннямі. Аддзяленне ўкамплектавана высокакваліфікаванымі кадрамі: больш за 65% урачэй маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

У аддзяленні прымяняюцца самыя сучасныя метады дыягностыкі і лячэння. Для пацыентаў з цукровым дыябетам праводзіцца сутачнае манітарыраванне ў рэжыме рэальнага часу, помпавая інсулінатэрапія.

У аснове працы аддзялення - спалучэнні добразычлівасці з высокім прафесіяналізмам, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу, адносіны ўзаемнай падтрымкі і таварыства, павагі паміж калегамі.

Загадчыца аддзялення

Кіслая Алена Іванаўна

Прыём у аддзяленні вядзецца па накіраваннях урачэй-педыятраў і іншых спецыялістаў гарадскіх дзіцячых паліклінік.

Іншагароднім пацыентам, а таксама пры адсутнасці накіравання можа быць аказана кансультатыўная дапамога на платнай аснове.

Калі пасля кансультацыі засталіся пытанні ці ўзніклі арганізацыйныя праблемы заўсёды можна звярнуцца да загадчыцы аддзяленнем, Кіслай Алены Іванаўны, па тэлефоне +375-17-254-57-93 ці ў часы прыёму грамадзян па асабістых пытаннях.

Урачы аддзялення

  • Смірнова Марына Іванаўна, урач-эндакрынолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • Скрыба Алена Нікіфараўна, урач-эндакрынолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • Пугаўко Таццяна Баніфацьеўна, урач-эндакрынолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • Волкава Наталля Васільеўна, урач-эндакрынолаг 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • Паўлычэва Кацярына Святаславаўна, урач-эндакрынолаг;
  • Мерааі Галіна Фадзіеўна, урач-эндакрынолаг.

Усе віды медыцынскіх паслуг выконваюцца таксама і на платнай аснове

Кантактныя тэлефоны.

Загадчыца аддзялення: +375-17-254-57-93