Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Педыятрычнае аддзяленне №2 для кардыялагічных хворых

Педыятрычнае аддзяленне №2 (для кардыялагічных хворых) УАЗ «2-я дзіцячая клінічная бальніца» г. Мінска разлічана на 30 ложкаў. У ім абследуюцца і лечацца дзеці з першых дзён жыцця і да 18-гадовага ўзросту з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і дыфузнымі захворваннямі злучальнай тканкі.

Загадчыца аддзялення

Строгая Ірына Валянцінаўна

урач вышэйшай катэгорыі, (урачэбны стаж больш за 25 гадоў).

Умовы аддзялення дазваляюць шпіталізаваць дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў сумесна з бацькамі ў асобныя палаты. У аддзяленні двух і трехмясцовыя палаты. Ёсць ванны пакой, гульнёвы пакой з тэлевізарам і ЗВЧ, дзе пры неабходнасці можна разагрэць ежу. Ёсць 2 палаты палепшанай камфортнасці, дзе знаходзіцца халадзільнік, электрачайнік, тэлевізар . У аддзяленні укараняюцца ўсе апошнія дасягненні ў абследаванні і лячэнні хворых з прыроджанымі парокамі сэрца, парушэннямі рытму сэрца, паражэннем суставаў і артэрыяльнай гіпертэнзіяй.

У педыятрычным аддзяленні №2 (для кардыялагічных хворых) працуе «Школа для дзяцей, якія пакутуюць артэрыяльнай гіпертэнзіяй». Тэматычныя лекцыі праводзяцца ўрачамі -кардыёлагамі аддзялення кожны другі аўторак месяца ў 14.00 (гульнёвы пакой), згодна з графікам. Дзеці і падлеткі навучаюцца метадам прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, уключаючы пытанні харчавання, дастатковасці фізічнай актыўнасці, барацьбы са стрэсамі, правільнаму вымярэнню артэрыяльнага ціску, метадам самадапамогі пры гіпертанічным крызе. У школу запрашаюцца пацыенты аддзялення, іх бацькі.

У аддзяленні працуюць высокакваліфікаваныя ўрачы:

  • Бастынец Аляксандра Аляксандраўна, урач-кардыёлаг другой катэгорыі
  • Сячко Алена Уладзіміраўна, урач-кардыёлаг першай урачэбнай катэгорыі

Таксама ў аддзяленні працуе «Школа для дзяцей, якія пакутуюць недастатковасцю кровазвароту». Тэматычныя лекцыі праводзяцца ўрачамі -кардыёлагамі аддзялення кожны другі чацвер месяца ў 14.00 (гульнёвы пакой), згодна з графікам. Дзяцей і бацькоў урачы- кардыёлагі навучаюць спосабу жыцця, які спрыяе падтрыманню рэмісіі захворвання, метадам кантролю над асноўнымі паказчыкамі гемадынамікі. Знаёмяць дзяцей і іх бацькоў з сімптомамі захворвання, магчымасцямі тэрапіі і абследавання пры дадзенай паталогіі.

Па паказаннях хворыя аглядаюцца неўролагам, акулістам, ЛОР-урачом, псіхатэрапеўтам, псіхолагам, урачом фізіятэрапеўтам.

У аддзяленне кансультуюць супрацоўнікі кафедраў БДМУ. Кожны пацыент атрымлівае комплекс лячэння ў адпаведнасці з выяўленай у яго паталогіяй у поўным аб'ёме. Усе найноўшыя рэкамендацыі па лячэнні рэўматоіднай паталогіі на сусветным узроўні выкарыстоўваюцца ў аддзяленні.

У калектыве цёплыя ўзаемаадносіны, усе добразычлівыя да пацыентаў і іх сваякоў. Медыцынскі персанал аддзялення акружае цеплынёй і клопатам сваіх маленькіх пацыентаў, стварае хатнюю атмасферу, пакідаючы добры след у сэрцах дзяцей і іх бацькоў.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчыца аддзялення: +375-17-290-81-12

Ардынатарская: +375-17-290-81-60