Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Педыятрычнае аддзяленне №3 для эндакрыналагічных хворых

Дзіцячае эндакрыналагічнае аддзяленне разлічана на 40 ложкаў.

Загадчыца аддзялення

Кізевіч Наталля Міхайлаўна

урач-эндакрынолаг першай катэгорыі

У аддзяленні працуе ўрач-эндакрынолаг першай катэгорыі Міхно А. Г.

З 1992 г. на базе аддзялення працуе «Школа дыябету», якая была адной з першых школ цукровага дыябету ў Рэспублікі Беларусь. У ёй праходзяць навучанне пацыенты з цукровым дыябетам і іх бацькі. У аддзяленні праводзіцца лячэнне, абследаванне і ўдакладненне дыягназу ў пацыентаў ад перыяду нованароджанасці да 18 гадоў з рознай эндакрыннай паталогіяй, а таксама з рэдкімі абменнымі і генетычнымі захворваннямі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час у рабоце дзіцячага эндакрыналагічнага цэнтра выкарыстоўваюцца найноўшыя дыягнастычныя і лячэбныя дасягненні: праводзяцца складаныя дыягнастычныя пробы, сутачнае манітарыраванне ЭКГ, артэрыяльнага ціску, глікеміі, вядзенне пацыентаў на помпавай інсулінатэрапіі.

Пацыентам праводзіцца бесперапыннае сутачнае манітарыраванне глікеміі (з выкарыстаннем CGMS) і помпавая інсулінатэрапія. Гэтыя методыкі праводзяцца па рашэнні кансіліуму для пацыентаў г. Мінска.

У аддзяленні ёсць дзве палаты палепшанага знаходжання, гульнёвы пакой для дзяцей. Ёсць умовы для падагрэву ежы кругласутачна. З дзецьмі праводзяць заняткі настаўнікі агульнаадукацыйнай школы.

Праца дзіцячага эндакрыналагічнага Цэнтра цесна звязана з дзейнасцю 1-ай кафедры педыятрыі БДМУ, дзе працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ажыццяўляюць пастаянную эндакрыналагічную і педыятрычную кансультатыўную дапамогу дзецям. Кансультант-куратар аддзялення - дацэнт кафедры, галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг МАЗ РБ Сонцава А.В.

Цеснае супрацоўніцтва навукі, практыкі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, пераемнасць у рабоце дазваляюць забяспечыць высокі ўзровень лячэбна-дыягнастычнай эндакрыналагічнай дапамогі дзецям Рэспублікі Беларусь.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчыца аддзялення: +375-17-290-81-61

Ардынатарская: +375-17-365-29-02