Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Уралагічнае аддзяленне

Уралагічнае аддзяленне разлічана на 60 ложкаў і з'яўляецца спецыялізаваным рэспубліканскім цэнтрам па аказанні ўралагічнай дапамогі дзецям ва ўзросце ад моманту нараджэння да 18 гадоў.

Лячэбна-дыягнастычная база аддзялення і бальніцы адказвае ўсім сучасным патрабаванням. Для абследавання дзяцей выкарыстоўваецца найноўшае лабараторнае, эндаскапічнае, урадынамічнае, ультрагукавое, функцыянальнае, радыелагічнае і рэнтгеналагічнае абсталяванне.

Загадчык аддзялення

Дуброў Віталь Ігаравіч

кандыдат медыцынскіх навук, урач вышэйшай катэгорыі, кіраўнік рэспубліканскага цэнтра дзіцячай уралогіі.

У склад аддзялення ўваходзіць аперацыйны блок на 3 аперацыйныя залы, адна з якіх з'яўляецца рэнтгенэндаскапічнай аперацыйнай.

Аперацыйны блок і аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі аснашчаны сучасным эндаскапічным абсталяваннем, хірургічным інструментарыем і наркозна-дыхальнай апаратурай вядучых сусветных вытворцаў, што дазваляе выконваць аператыўныя ўмяшанні, праводзіць анестэзію і пасляаперацыйнае лячэнне дзецям любога ўзросту з мінімальнай рызыкай.

Урачы цэнтра:

  • Рудэнка Д.М. - асістэнт кафедры уралогіі, кандыдат медыцынскіх навук, урач вышэйшай катэгорыі
  • Галай А.У. – урач-уролаг вышэйшай катэгорыі
  • Несцер А.Я. - урач-уролаг вышэйшай катэгорыі
  • Шкутаў А.А. – урач-уролаг першай катэгорыі
  • Кабяк А.Г. - урач-уролаг першай катэгорыі
  • Віннікаў М.М. – урач-уролаг першай катэгорыі
  • Меньшыкаў С.А. – урач-уролаг
  • Маскаль А.А. – урач-уролаг
  • Шыдлоўскі Я.А. – урач-уролаг
  • Суворава Ю. А., урач-уролаг

урол

У аддзяленні праводзіцца ўвесь спектр кансерватыўнага і хірургічнага лячэння пры розных уралагічных захворваннях. У сувязі з асаблівасцямі статусу аддзялення як рэспубліканскага цэнтра, да нас накіроўваюцца найбольш складаныя ў дыягнастычным і лячэбным плане пацыенты з усёй Рэспублікі Беларусь. Набыты ўнікальны вопыт лячэння парокаў развіцця і захворванняў мочавыводзячай сістэмы. Многія з прымяняемых метадаў хірургічнай карэкцыі былі распрацаваны ці ўдасканалены ў клініцы.

У цэнтры выконваюцца складаныя рэканструктыўныя і пластычныя аперацыі пры прыроджаных анамаліях і захворваннях нырак, мачавога пузыра і вонкавых палавых органаў, перадтрансплантацыйная падрыхтоўка і трансплантацыя ныркі пры тэрмінальнай стадыі хранічнай нырачнай недастатковасці. Пры правядзенні аперацый на мачавых шляхах у большасці выпадкаў ужываюцца малаінвазіўныя эндаскапічныя і лапараскапічныя методыкі.

Пацыенты размяшчаюцца ў 1,2 і 4-мясцовых палатах, ёсць 3 палаты павышанай камфортнасці. Дзеці да 5 гадоў шпіталізуюцца сумесна з бацькамі. У аддзяленні ёсць прасторны, добра абсталяваны гульнёвы пакой.

Штогод у аддзяленні атрымліваюць кваліфікаваную дапамогу больш за 2000 дзяцей, выконваецца больш за 2500 тысяч хірургічных умяшанняў пры розных уралагічных захворваннях:

  • Фімоз: кругавое ссячэнне, пластыка крайняй плоці
  • Вадзянка абалонак яйца: лапараскапічная і адкрытая ліквідацыя вадзянкі
  • Крыптархізм: лапараскапічная і адкрытая архапексія
  • Варыкацеле: лапараскапічная і адкрытая ліквідацыя варыкацеле
  • Схаваны палавы член: пластыка палавога члена
  • Гіпаспадыя: аднаэтапная і стадыйная ўрэтрапластыка, урэтрапластыка свабоднымі трансплантантамі (слізістая абалонка поласці рота)
  • Эпіспадыя, экстрафія мачавога пузыра: аднаэтапная пластыка палавога члена і ўрэтры, пластыка шыйкі мачавога пузыра пры нетрыманні мачы,
  • Прыроджаная дысфункцыя кары наднырачнікаў, парушэнне палавой дыферэнцыроўцы: лапараскапічная біяпсія ганад (ганадэктамія), фемінізіруюшчая генітапластыка (клітаравагінапластыка)
  • Клапаны ўрэтры, стрыктура ўрэтры: эндаскапічная трансурэтральная рэзекцыя (ТУР) клапанаў урэтры, эндаскапічная ўнутраная аптычная ўрэтратамія, лазерная ўрэтратамія, адкрытая ўрэтрапластыка, пластыка ўрэтры свабоднымі трансплантантамі (слізістая абалонка поласці рота)
  • Урэтэрацеле: эндаскапічнае трансурэтральнае рассячэнне (ТУР) урэтэрацеле, лапараскапічнае і адкрытае праспузырнае ссячэнне урэтэрацеле
  • Нейрагенны мачавы пузыр: эндаскапічнае ўвядзенне батулінічнага таксіну ў сценку мачавога пузыра і ў сфінктэр урэтры, кішэчная аўгментацыя мачавога пузыра, апендыкацыстастамія (аперацыя Мітрафанава) і іншыя віды стомаў
  • Мегаурэтэр: лапараскапічны і адкрыты ўрэтэрацыстанеаанастамоз (рэімплантацыя мачаточніка)
  • Пузырна-мачаточнікавы рэфлюкс: эндаскапічная гелевая карэкцыя, лапараскапічная і адкрытая антырэфлюксная аперацыя
  • Гідранефроз: лапараскапічная і адкрытая піелапластыка
  • Падваенне нырак: лапараскапічны урэтэраурэтэраанастамоз, лапараскапічная гемінэфрурэтэрэктамія, адкрытая аперацыя
  • Тэрмінальная стадыя паражэння нырак: лапараскапічная і адкрытая нефрэктамія (нефрурэтэрэктамія)
  • Мочакаменная хвароба: дыстанцыйная літатрыпсія (ДЛТ), эндаскапічная кантактная ўрэтэралітатрыпсія (лазерная), эндаскапічная кантактная цысталітатрыпсія (лазерная), эндаскапічная перкутаная нефралітатрыпсія (лазерная)
  • Хранічная нырачная недастатковасць: лапараскапічная імплантацыя катэтэра для перынеальнага дыялізу, трансплантацыя ныркі ад жывога роднаснага і трупнага донара, лапараскапічны забор ныркі ў жывога роднаснага донара
  • Кісты нырак: пункцыйнае апаражненне, склеразіраванне і дрэнажаванне кіст, лапараскапічнае ссячэнне кіст

Аддзяленне з'яўляецца клінічнай базай кафедры ўралогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, супрацоўнікамі вядзецца актыўная навуковая праца. На клінічным матэрыяле ўралагічнага аддзялення абаронены 1 доктарская і 5 кандыдацкіх дысертацый. Урачы рэгулярна выступаюць з дакладамі на рэспубліканскіх і замежных навукова-практычных канферэнцыях, удзельнічаюць у міжнародных майстар-класах.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчык аддзялення: +375-17-290-88-17

Ардынатарская: +375-17-290-81-86 , +375-17-290-81-62