Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Клініка-дыягнастычная лабараторыя

Клініка-дыягнастычная лабараторыя 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы з'яўляецца сучаснай лабараторыяй, у якой нараўне з выкарыстаннем самых сучасных метадаў даследавання такіх як, вадкасная храматаграфіі, імунафлюарэсцэнцыя, імунатурбідзіметрыя і іншыя, выкарыстоўваюцца рэдкія, але вельмі неабходныя «ручныя» метады даследавання сінавіальнай вадкасці, дыялізата і мачы.

Загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі

Кільчэўская Алена Васільеўна

урач лабараторнай дыягностыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы больш за 30 гадоў.

У КДЛ працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты: 7 урачэй лабараторнай дыягностыкі, 12 фельчараў-лабарантаў. Усе спецыялісты КДЛ атэставаны на кваліфікацыйныя катэгорыі.

У цяперашні час клініка-дыягнастычная лабараторыя абсталявана высокапрадукцыйнымі аўтаматычнымі аналізатарамі вядучых краін-вытворцаў лабараторнага абсталявання, у прыватнасці, біяхімічным аналізатарам «Olympus AU 400» (Японія), гематалагічным аналізатарам «Сісмэкс XS-800i» (Японія), аналізатарам глікіраванага гемаглабіну HLC-723GX (Японія), аналізатарамі электралітаў, кіслотна-асноўнага стану, гемастазу, аналізатарамі глюкозы і лактата і інш.

klinich_issled

Наяўнасць абсталявання і кваліфікаваных спецыялістаў дазваляе на высокім метадалагічным узроўні выконваць шырокі спектр:

  • біяхімічных даследаванняў, уключаючы кардыямаркеры, ліпідаграму, маркеры абмену жалеза, раннія маркеры нырачнай недастатковасці;
  • каагулалагічных даследаванняў, уключаючы D-дымеры;
  • кіслотна-асноўнага стану, уключаючы электраліты, глюкозу, лактата;
  • імуналагічных, уключаючы вызначэнне вострафазных бялкоў, маркераў бактэрыяльнай інфекцыі, вызначэнне гармонаў імунафлюарэсцэнтным і імунаферментным метадамі;
  • імунагематалагічных даследаванняў, у тым ліку вызначэнне групы крыві і антыэрітрацытарных антыцелаў метадам гелевых тэхналогій
  • агульнаклінічных даследаванняў мачы, сінавіяльнай вадкасці, дыялізата.

Клініка-дыягнастычная лабараторыя з'яўляецца шматпрофільнай лабараторыяй, у якой выконваецца шырокі спектр лабараторных даследаванняў для ўсіх структурных падраздзяленняў бальніцы, а таксама для пацыентаў кансультатыўна-дыягнастычнага і амбулаторнага эндакрыналагічнага аддзялення:

  • Агульнаклінічныя даследаванні
  • Гематалагічныя даследаванні
  • Біяхімічныя даследаванні
  • Даследаванні гемастазу
  • Ізасералагічныя даследаванні
  • Імуналагічныя даследаванні

Падрабязную інфармацыю пра віды і кошт даследаванняў вы можаце даведацца ў раздзеле платныя паслугі.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчыца аддзялення: +375-17-290-81-20