Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі

Гэта самы бяспечны і інфарматыўны метад даследавання арганізма. З дапамогай УГД могуць быць даследаваны ўсе органы і тканкі чалавека. Проціпаказанняў да ўльтрагукавога даследавання няма. Даследаванні праводзяць спецыялісты з вялікім вопытам працы.

УГД дазваляе:

  • распазнаць захворванне на ранніх стадыях развіцця;
  • устанавіць дыягназ пры няяснай клінічнай карціне;
  • своечасова назначыць лячэнне;
  • кантраляваць ход лячэння і яго вынікі. Некаторыя віды ультрагукавых даследаванняў патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі.

Загадчыца аддзялення

Зімніцкая Наталля Мікалаеўна

урач першай кваліфікацыйнай катэгорыі,

УГД органаў брушной поласці (у т.л. вызначэнне функцыі жоўцевага пузыра)

Дазваляе выявіць захворванні печані, жоўцевага пузыра, падстраўнікавай залозы. Калі Вас турбуюць болі ў жываце, адчуванне горычы ў роце, млоснасць, паносы ці запоры пачніце з гэтага даследавання.

uzi

Як падрыхтавацца да даследавання:

  • За 2-3 дні да абследавання рэкамендуецца перайсці на бесшлакавую дыету, выключыць з рацыёну прадукты, узмацняючыя газаўтварэнне ў кішэчніку (сырую агародніну, багатыя расліннай клятчаткай, неразведзенае малако, чорны хлеб, бабовыя, газіраваныя напіткі, а таксама высокакаларыйныя кандытарскія вырабы - пірожныя, торты).
  • Мэтазгодна на працягу гэтага прамежку часу прымаць ферментныя прэпараты і энтэрасарбенты (напрыклад, фестал, мезім-фортэ, актываваны вугаль ці эспумізан), якія дапамогуць паменшыць праяўленні метэарызму.
  • УГД органаў брушной поласці неабходна праводзіць нашча, калі даследаванне немагчыма правесці раніцай, дапускаецца лёгкае снеданне.
  • Не рэкамендуецца курыць да даследавання.
  • Калі Вы прымаеце лекавыя сродкі, папярэдзьце пра гэта ўрача УГД. Нельга праводзіць даследаванне пасля гастро- і калонаскапіі.

УГД нырак, мачавога пузыра і органаў малога таза

Дыягностыка камянёў у нырках пры УГД дасць магчымасць устанавіць памер каменя, яго размяшчэнне ў нырцы, а таксама выявіць ўскладненні - змяненні структуры ныркі, парушэнні адтоку мачы.

Як падрыхтавацца да даследавання:

  • для жанчын - даследаванне праводзіцца пры поўным мачавым пузырэ, таму неабходна не мачыцца да даследавання на працягу 3-4 гадзін і выпіць 1 л негазіраванай вадкасці за 1 гадзіну да працэдуры. Для трансвагінальнай УГД спецыяльная падрыхтоўка не патрабуецца, гэта даследаванне выкарыстоўваецца ў тым ліку для вызначэння цяжарнасці на ранніх тэрмінах.
  • для мужчын - даследаванне праводзіцца пры поўным мачавым пузырэ, таму неабходна не мачыцца да даследавання на працягу 3-4 гадзін і выпіць 1 л негазіраванай вадкасці за 1 гадзіну да працэдуры. Перад трансрэктальным даследаваннем прастаты неабходна зрабіць ачышчальную клізму.

УГД шчытападобнай залозы

Захворванні шчытападобнай залозы вельмі распаўсюджаны і ўплываюць на стан усяго арганізма. Узбудлівасць, павышаная стамляльнасць, сэрцабіцце, лішняя вага - усе гэтыя скаргі павінны прывесці Вас на УГД шчытападобнай залозы.

УГД шчытападобнай залозы дазваляе вызначыць дакладныя памеры залозы, робіць магчымай дыягностыку запаленчых змяненняў, кіст, вузлавых утварэнняў у залозе.

Шчытападобная залоза - орган - мішэнь для ўздзеяння шкодных уплываў навакольнага асяроддзя, прафесійных шкоднасцяў, усіх відаў выпраменьвання. УГД гарантуе своечасовую дыягностыку запаленчых змяненняў, кіст, вузлавых утварэнняў у залозе.

Пра падрабязную інфармацыю пра віды і кошт даследаванняў Вы можаце даведацца ў раздзеле платныя паслугі.

Кантактныя тэлефоны.

Загадчык аддзялення: +375-17-290-81-63