Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Ізатопная лабараторыя

У лабараторыі праводзяцца радыенуклідныя даследаванні на сучаснай лічбавай універсальнай тамаграфічнай гама-камеры фірмы «Філіпс».

Метад даследавання называецца сцынтыграфія - гэта адзін з метадаў ядзернай медыцыны, у аснове якога ляжыць рэгістрацыя накаплення і размеркавання радыефармпрэпарата ў органах і тканках з дапамогай сцынтыграфічнага дэтэктара гама-камеры.

Загадчыца лабараторыі

Кепець Алена Канстанцінаўна

урач 1 катэгорыі, стаж працы ў радыенукліднай дыягностыцы 10 гадоў.

Адрозніваюць:

  • сцынтыграфію нырак - нефрасцынтыграфію,
  • сцынтыграфію касцей - астэасцынтыграфію,
  • сцынтыграфію шчытападобнай залозы - тырэасцынтыграфію і іншыя віды.

Для правядзення даследавання пацыенту ўнутрывенна ўводзіцца пэўны радыёфармпрэпарат у залежнасці ад таго, які орган ці сістэму мы павінны даследаваць. Радыёфармпрэпарат - гэта злучэнне фармпрэпаратаў з ізатопам- тэхнецыем 99m, які з'яўляецца крыніцай гама-выпраменьвання і мае перыяд паўраспаду 6 гадзін. Апрамяненне пацыента пры сцынтыграфіі ў дзесяткі разоў менш, чым пры супастаўным па аб'ёме рэнтгеналагічным даследаванні. Пасля ўвядзення радыёфармпрэпарата адразу ці праз 1-2 гадзіны ў залежнасці ад віду сцынтыграфічнай методыкі пацыент абследуецца на гама-камеры. Апаратура рэгіструе выпраменьванне, якое ідзе ад пацыента.

Ўсім пацыентам пасля даследавання рэкамендуецца багатае піццё на працягу дня з мэтай павелічэння хуткасці вывядзення радыёфармпрэпарата.

Проціпаказаннем для даследавання з'яўляюцца: цяжарнасць.

Даследаванні праводзяцца па накіраванню ўрача.

Запіс на даследаванне ажыццяўляецца

+375-17-290-81-63 с 8.00 до 14.00.

Даследаванні, якія праводзяцца ў аддзяленні:

1.Дынамічная нефрасцынтыграфія - гэта даследаванне накапляльна-выдзяляльнай функцыі асобна кожнай ныркі з вызначэннем анатама-тапаграфічных асаблівасцяў нырак. Праводзіцца адразу пасля ўнутрывеннага ўвядзення радыёфармпрэпарата на працягу 20-30 хвілін. Пры неабходнасці падчас даследавання можа праводзіцца спроба з лазіксам з мэтай дыферэнцыяльнай дыягностыкі абструктыўнай і неабструктыўнай урапатыі.

Паказанні: анамаліі нырак, гідранефроз, кісты нырак, камяні нырак, нефраптоз, няясны болевы сіндром у паяснічнай вобласці і інш.

Падрыхтоўка: не нашча, за 30-40 хвілін неабходна выпіць вадкасць у аб'ёме 1-1.5 шклянкі - дзецям да 7 гадоў і 2 шклянкі- дзецям старэйшым 7 гадоў, дарослым.

Перад даследаваннем апаражніць мачавы пузыр.

im3

2. Статычная нефрасцынтыграфія – даследаванне анатама-тапаграфічных асаблівасцяў нырак, удакладненне анамаліі нырак, функцыянальнага стану парэнхімы нырак, выяўленне рубцовых паражэнняў з прычыны хранічных запаленчых працэсаў у нырках ці пузырна-мачаточнікавага рэфлюксу.

Праводзіцца праз 1-3 гадзіны пасля ўвядзення радыёфармпрэпарата. Час даследавання на гама-камеры - 10-20 хвілін.

Паказанні:

- рэцыдывіруючая інфекцыя мочавыводзячых шляхоў;

- пузырна-мачаточнікавы рэфлюкс

- удакладненне анамаліі ныркі.

ППадрыхтоўка да даследавання: : не патрабуецца.

im4

Прыклад 1 Зморшчванне ніжняй паловы падвоенай левай ныркі

im5

Прыклад 2 Анамалія ныркі: L-вобразная нырка

3. Астэасцынтыграфія - даследаванне касцёва-сустаўнай сістэмы.

Праводзіцца праз 2-3 гадзіны пасля ўвядзення радыёфармпрэпарата.

Час даследавання на гама-камеры 30-50 хвілін.

Паказанні: выяўленне злаякасных і дабраякасных пухлін шкілета, метастатычнага пашкоджання шкілета пры злаякасных пухлінах іншай лакалізацыі, ранняе выяўленне запаленчых змяненняў у касцях і суставах, выяўленне цяжка дыягнастыруемых пераломаў (траўмы-трэшчыны, стрэс-пераломы, кампрэсійныя пераломы і інш.), ацэнка ступені выяўленасці дэгенерацыйна-дыстрафічных працэсаў у суставах (выяўленне артрозаартрытаў і іх распаўсюджанасць), выключэнне пашкоджання шкілета пры болю няяснай этыялогіі.

Падрыхтоўка да даследавання: багатае піццё ў дзень даследаванні

im6

im7

4. Сцынтыграфія шчытападобнай залозы праводзіцца для атрымання інфармацыі аб тапаграфіі, памерах, форме органа, функцыянальнай актыўнасці розных аддзелаў, наяўнасці «гарачых» і «халодных» вузлоў.

Паказанні:

  • Прыроджаныя анамаліі развіцця ЩЗ;
  • Вузлы ЩЗ;
  • Дыферэнцыяльная дыягностыка тырэатаксікозу;
  • Дыферэнцыяльная дыягностыка ўтварэнняў шыі.

Падрыхтоўка: :за 2 тыдні да даследавання адмяняюцца прэпараты, якія змяшчаюць ёд, гармоны шчытападобнай залозы, тырэастатычныя прэпараты. Пры сабе пажадана мець УГД шчытападобнай залозы, даследаванне на гармоны шчытападобнай залозы..

im8

Прыклад: «гарачы» - залішне функцыянуючы вузел і «халодны» - нефункцыянуючы вузел..

5. Сцынтыграфія парашчытападобных залоз

Паказанні: астэапароз няяснай этыялогіі, фіброзна-кістозная астэадыстрафія, частыя паталагічныя пераломы касцей, упарта рэцыдывіруючая язва страўніка, рэцыдыў утварэння камянёў, каралавідныя камяні, двухбаковы ўралітыаз.

Даследаванне праводзіцца пры павышаным узроўні паратгармона і іанізаванага кальцыя ў сываратцы крыві.

Падрыхтоўка: не патрабуецца

Кантактныя тэлефоны.

Загадчык аддзялення: +375-17-290-81-61

Ардынатарская: +375-17-290-81-63