Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Інфармацыйная сістэма "Электронны рэцэпт"

Найважнейшым напрамкам развіцця сацыяльнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя, якая павінна гарантаваць грамадзянам Рэспублікі Беларусь якасную і даступную медыцынскую дапамогу. Гэтаму актыўна спрыяе інфарматызацыя галіны аховы здароўя, шырокае ўкараненне медыцынскіх інфармацыйных тэхналогій і сістэм, маштабнае развіццё электронных паслуг для грамадзян.

Найбольш перспектыўным з пункту гледжання руху наперад электронных паслуг у ахове здароўя ў цяперашні час з'яўляецца рэалізацыя тэхналогіі «электроннага рэцэпту». Укараненне такой тэхналогіі мае наступныя бясспрэчныя перавагі ў параўнанні з выпіскай папяровага рэцэпту:

  • стварае прадпасылкі для больш эфектыўнага і бяспечнага медыкаментознага лячэння - выключае нечытабельнасть ці няправільную інтэрпрэтацыю рэцэптаў, дазваляе бачыць усе лекавыя сродкі, назначаныя пацыенту, такім чынам, магчыма пазбегнуць памылкова названых небяспечных дазіровак, непажаданых узаемадзеянняў паміж лекавымі сродкамі і інш.
  • забяспечвае зніжэнне вартасці лячэння за кошт памяншэння ўскладненняў медыкаментознага лячэння (няправільны выбар лекавых сродкаў, ускладненні ад іх сумеснага выкарыстання, пабочных эфектаў)
  • выключае дубліраванне водпуску лекавых сродкаў для аднаго пацыента
  • выключае падробліванне ільготных рэцэптаў, а таксама рэцэптаў для водпуску лекавых сродкаў, якія знаходзяцца на прадметна-колькасным ўліку
  • эканоміць час урача на выпіску рэцэптаў, асабліва з улікам магчымасці падаўжэння дзеяння электроннага рэцэпту
  • дазваляе пазбегнуць лішніх наведванняў паліклінікі толькі з мэтай падаўжэння дзеяння рэцэпта
  •  з'яўляецца базай для ўкаранення аўтаматызацыі разлікаў кампенсацыі за льготныя лекавыя сродкі
  • забяспечвае правядзенне рознага роду аналізу (усебаковы ўлік назначэння льготных лекавых сродкаў у разрэзе арганізацый аховы здароўя, урачэй, пацыентаў, аналіз кошту лекавага лячэння, планаванне закупак і інш.).

Назначэнне АІС «Электронны рэцэпт» - фарміраванне адзінай базы дадзеных электронных рэцэптаў і забеспячэнне доступу да інфармацыі пра назначаныя і адпушчаныя лекавыя сродкі ў аператыўным рэжыме.

Аб'ектам аўтаматызацыі з'яўляюцца арганізацыі аховы здароўя, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца ажыццяўленне медыцынскай i (ці) фармацэўтычнай дзейнасцi. У медыцынскіх арганізацыях урачы, ажыццяўляючы лячэбна-дыягнастычны працэс, назначаюць пацыентам лекавыя сродкі - выпісваюць рэцэпты, у адпаведнасці з якімі ў аптэчнай арганізацыі ажыццяўляецца водпуск лекавых сродкаў.

Важным элементам тэхналогіі абароту электронных рэцэптаў з'яўляецца выкарыстанне пластыкавай карты «Для медыцынскага абслугоўвання», на якой для ідэнтыфікацыі пацыента нанесены лінейны штрых-код. Пластыкавая карта «Для медыцынскага абслугоўвання» выраблена ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускіх і міжнародных стандартаў.

057