Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Пра работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Нарматыўныя прававыя акты, рэгулюючыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Электронныя звароты могуць быць пададзены на адрас электроннай пошты УАЗ «2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца» ці размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на сайце УАЗ «2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца».

Адрас электроннай пошты Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён ад дня, наступнага за днём рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Электронны зварот выкладаецца на .беларускай ці рускай мовах

Пакідаюцца без разгляду , па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначаючым парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі УАЗ «2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска;
  • прадстаўніком заяўніка не прыложаны электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронны зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць::

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  •  адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у абавязковым парадку павінен змяшчаць::

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Прадугледжваецца магчымасць прымацавання да форм падачы электроннага звароту дадатковых дакументаў і (ці) звестак (дакументы, пацвярджаючыя паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду звароту і іншых дакументаў і (ці) звестак, неабходных для рашэння пытанняў, выкладзеных у звароце).

Дапушчальныя фарматы прымацоўваемых дакументаў: : pdf, docx, doc, rtf, txt, zip, rar, png, tiff, jpeg, jpg/

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці.

Адказ УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Адказы (паведамлення) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах. Пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).