Тэлефон цэнтралізаванай рэгістратуры
(даведкі; запіс да ўрача нефролага, ўролага, кардыёлага):
Тэлефон кабінета платных паслуг:
Тэлефон кансультатыўнага кардыялагічнага кабінета:
Даведачная лінія камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай эндакрыналогіі

Цэнтр ажыццяўляе лячэнне і дыягностыку эндакрыннай паталогіі дзіцячага насельніцтва, а таксама пацыентаў з рэдкімі абменнымі і генетычнымі захворваннямі.

Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай эндакрыналогіі створаны на базе УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" аддзялення эндакрыналогіі, разлічаны на 40 ложкаў, абслугоўвае дзіцячае насельніцтва з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь ва ўзросце з перыяду нованароджанасці да 18 гадоў.

З 1992 г. на базе аддзялення працуе "Школа цукровага дыябету", у якой праходзяць навучанне пацыенты з цукровым дыябетам і іх бацькі.

Шпіталізацыя дзяцей праводзіцца па накіраванню галоўных пазаштатных эндакрынолагаў абласных дыспансэраў, рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, супрацоўнікаў кафедры дзіцячых хвароб № 1,2 БДМУ.

У аддзяленні праводзіцца шырокі спектр дыягнастычных пробаў, сутачнае манітарыраванне глюкозы з дапамогай сістэмы пастаяннага вымярэння ўзроўню глюкозы крыві.

Цеснае супрацоўніцтва навукі і практыкі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, пераемнасць у рабоце дазваляюць праводзіць дыягностыку і лячэнне эндакрынных захворванняў на высокім узроўні.